Вера

“Клянуся Тым, у Чыёй уладзе мая душа, не ўвойдзеце вы ў Рай, пакуль не паверыце. А не паверыце вы датуль, 
пакуль не палюбіце адзін аднаго”.1
(Прарок Мухаммад ﷺ)
Прыняцце чалавекам рэлігіі іслам адбываецца праз яго веру (іма́н). Іман азначае веру ў існаванне і адзінства Аллага, у Яго анёлаў, у пасланыя Ім Пісанні, у адпраўленых Ім прарокаў, у Судны дзень і ў прадвызначэнне лёсу. Тады як вернік (му́мін) – гэта той, хто верыць у іх, пацвярджае сваю веру словамі і ўвасабляе яе ў жыццё.
Арабскае слова іман азначае знаходжанне ў бяспецы і пазбаўленне ад страху. Чалавек, у якога ёсць іман, верыць у Аллага і ўскладае спадзевы на Яго, таму ён адчувае сябе ўпэўнена перад любымі пагрозамі. Спакой і свядомасць напаўняюць яго жыццё. Умацоўваецца яго ўпэўненасць у сабе, ён праяўляе рашучасць і настойлівасць перад любымі цяжкасцямі.
Вера ўтрымлівае чалавека ад нядобрых слоў і ўчынкаў. Яна аберагае яго ад уступлення на згубны шлях і ад вядзення баламутнага і нядбайнага жыцця. Такім чынам, у сваёй сям’і, раёне, горадзе, краіне і ва ўсім свеце ён робіцца надзейным чалавекам, які распаўсюджвае дабро і прадухіляе зло.
Існуе шэсць апор (асноў) іману. Гэта вера ў Аллага, Яго анёлаў, Яго Пісанні, Яго прарокаў, Судны дзень і прадвызначэнне лёсу.


1 Абу Давуд, Адаб, 130.

5