Мусульманін сумленны і праўдзівы
“Скажы: “Я веру ў Аллага”, – а пасля прытрымвайся прамога шляху (праўдзівасці і сумлення)!” 1
(Прарок Мухаммад ﷺ)
Прыстойнасць – гэта ўніверсальны маральны прынцып, сутнасць якога ў тым, каб быць чалавекам слова. Намеры, словы і дзеянні такога чалавека знаходзяцца ў гармоніі паміж сабой. Вядома, сярод маральных нормаў ісламу важнае месца займае праўдзівасць, надзейнасць і сумленнасць.
Прарок Мухаммад ﷺ усталёўваў трывалую сувязь паміж верай і прыстойнасцю. Сваімі словамі: “Хто падманвае нас, той не з нас”,2 – ён абсалютна не дапускае ў характары мусульманіна хлусні, нядобрасумленнасці, крывадушнасці. Паводле яго слоў, “той, хто верыць у Аллага і вечнае жыццё, павінен альбо казаць добрае, альбо маўчаць”. 3
Мусульманін у першую чаргу павінен быць верны свайму Госпаду, павінен засведчыць Яго існаванне і быць аддана прывязаным да Яго. А затым ён павінен быць паслядоўным у сваіх намерах і паводзінах, сваёй сумленнасцю дарыць давер навакольным. Захаванне прынцыпу сумленнасці, пазбягання хлусні ў сям’і, у гандлёвых адносінах, у бізнесе, у сферы адукацыі і навучання, у сяброўстве і нават у забавах і жартах, стварае і паступова ўмацоўвае грамадства даверу.
1 Муслім, Іман, 62.
2 Муслім, Іман, 164.
3 Бухары, Рыкак, 23.
34