Апошняе Святое Пісанне: Святы Кур’ан

“Я пакідаю сярод вас тое, прытрымліваючыся чаго вы ніколі не саб’яцеся з правільнага шляху. Гэта – Кніга Аллага”. 1
(Прарок Мухаммад ﷺ)
Святы Кур’ан – гэта апошняе Боскае адкрыццё (вах’ю), апошняя кніга, у якой Усявышні Аллаг звяртаецца да чалавецтва праз нашага Прарока ﷺ. Аллаг ясна дае зразумець, што Ён паслаў яго і будзе ахоўваць яго да Суднага дня2. Самая відавочная асаблівасць, якая вылучае Кур’ан з ліку іншых Святых Пісанняў, у тым, што ён адрасаваны ўсяму чалавецтву, а не пэўнаму рэгіёну альбо народу, і  адсутнасць у ім любых змен.
Каб чалавек стаў мусульманінам, ён павінен верыць у Святы Кур’ан. Кур’ан з’яўляецца асноўнай крыніцай ісламу. Шлях да спасціжэння чалавецтвам ісламу пачаўся з моманту пачатку паслання Кур’ана, а калі пасланне Кур’ана скончылася, ён быў давершаны і дасягнуў дасканаласці.
Кур’ан – гэта настаўленне ад нашага Госпада, ацаленне для сэрцаў, самае цудоўнае Слова, найвялікшы цуд нашага Прарока ﷺ. Гэта выратавальны круг, за які вернікі павінны трымацца ўсе разам, крыніца спасціжэння сапраўднай веры і азнака літасці.
Для чалавека шчасце ў гэтым свеце і ў будучым жыцці заключана ў Кур’ане. У Кур’ане змешчаны і апісанне пытанняў, па якіх чалавецтва не можа прыйсці да згоды, і інфармацыя пра шматлікія падзеі, звязаныя з мінулым і будучыняй. Прынцыпы веры, пакланення і маральнасці таксама вызначаны ў Кур’ане.
Для мусульманіна чытанне, заахвочванне да чытання, вывучэнне і выкладанне Святога Кур’ана – гэта як адказнасць, так і добрая справа. Бо Кур’ан не быў пасланы толькі для бяздумнага чытання! Ён пасланы людзям, каб яны разважалі над ім, імкнуліся зразумець яго і вялі лад жыцця, які адпавядае яго аятам. Лепш за ўсё разумеў пасланні Кур’ана, тлумачыў і ўвасабляў у сваім жыцці наш Прарок ﷺ. Такім чынам, ідэальны выбар для таго, хто хоча ісці па прамым шляху, асветленым Святым Кур’анам, – гэта кіравацца прыкладам жыцця Прарока Мухаммада ﷺ.



1 Муслім, Хадж, 147.

2 Хіджр, 15/9.

9